Bible

Elevate

Your Sunday Morning Worship Service

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Proverbs 18

:
Belarusian - ББЛ
1 Сваволі шукае прымхлівы, паўстае супроць усяго разумнага.
2 Неразумны ня любіць думаць, а толькі паказаць бы свой розум.
3 З прыходам бязбожнага прыходзіць і пагарда, а з вартым пагарды ганьба.
4 Слова з вуснаў чалавечых глы­бокія воды; крыніца мудрасьці бруісты паток.
5 Нядобра быць ласкавым зь бязбож­ным, каб абвергнуць праведнага ў судзе.
6 Вусны бязглуздага цягнуць у незла­гадзь, а словы яго выклікаюць бойку.
7 Язык бязглуздага пагібель яму, а вусны яго сетка на душу ягоную.
8 Словы нагаворшчыка як прыс­макі, і яны гладка ўваходзяць у нутро ча­лавека.
9 Нядбалы ў працы сваёй брат марнатраўцы.
10 Імя Госпада моцная вежа: убя­гае ў яе праведнік, і ў бясьпецы.
11 Маёмасьць багатага як моцны горад ягоны, і высокім мурам здаецца яму.
12 Перад падзеньнем узносіцца сэрца чалавека, а сьціпласьць ідзе наперадзе славы.
13 Хто дае адказ, ня выслухаўшы, той неразумны і брыдка яму.
14 Дух чалавека пераносіць яго не­мачы; а прыгнечаны дух хто можа ўмацаваць яго.
15 Сэрца разумнага набывае веды, і вуха мудрых шукае ведаў.
16 Дарунак дае чалавеку прастору і да вяльможаў давядзе яго.
17 Першы ў цяжбіне сваёй мае ра­цыю, але прыходзіць супернік ягоны і па­няверыць яе.
18 Жэрабя спыняе спрэчкі і вырашае паміж моцнымі.
19 Азлоблены брат няпрыступнейшы за моцны горад, і свары падобныя на замкі замка.
20 Ад плоду вуснаў чалавека на­паўняецца чэрава ягонае; вытворамі ву­снаў сваіх ён насычаецца.
21 Сьмерць і жыцьцё ва ўладзе языка, і хто любіць яго, скаштуе ад плоду яго.
22 Хто знайшоў жонку, той знайшоў дабро і атрымаў мілату ад Госпада.
23 З мальбою гаворыць убогі, а ба­гаты адказвае груба.
24 Хто хоча мець сяброў, той і сам павінен быць прыязны; і бывае сябар больш прыязны за брата.