Bible

Say Goodbye

To Clunky Software & Sunday Tech Stress!

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Proverbs 11

:
Belarusian - ББЛ
1 Няправільныя вагі агідныя Го­спаду, а правільныя вагі ўпадабаньне Яму.
2 Прыйдзе пыхлівасьць, прыйдзе і ганьба; а са сьціплымі мудрасьць.
3 Беззаганнасьць будзе кіраваць па­божнымі, а хітрасьць вераломных загубіць іх.
4 Не паможа багацьце ў дзень гневу; а праўда ўратуе ад сьмерці.
5 Праўда беззаганнага прастуе дарогу яму, а бязбожны ўпадзе ад бязбожнасьці сваёй.
6 Праўда пабожных ратуе іх, а бяз­божнікі будуць злоўлены беззаконьнем сваім.
7 Надзея бязбожніка зьнікае пры сьмерці, і спадзяваньне бязбожных зьнікае.
8 Праведніку ёсьць ратунак зь ня­годы, а замест яго трапляе ў яе бязбожны.
9 Вуснамі крывадушнік нішчыць блізкага свайго, а праведнікі пра­зорлівасьцю ратуюцца.
10 З дабрадзенства праведнікаў раду­ецца горад, а як гіне бязбожны сьпявае.
11 Дабраславеньнем праведных уз­вышаецца горад, а вуснамі бязбожнікаў руйнуецца.
12 Недавумак пагарджае блізкім сваім; а разумны чалавек маўчыць.
13 Хто ходзіць у паклёпніках, той ад­крывае таямніцу; а верны чалавек яе ха­вае.
14 Дзе няма добрае рады, там зане­падае народ, а пры многіх радцах даб­радзенствуе.
15 Ліха той сабе спрычыняе, хто па­ручаецца за староньняга; а хто ненавідзіць заруку, той у бясьпецы.
16 Жанчына з добрым норавам зда­бывае гонар, а працавітыя дасягаюць ба­гацьця.
17 Чалавек мілажальны дабрачыніць душы сваёй, а жорсткі сэрцам разбурае плоць сваю.
18 Бязбожны робіць справу ненад­зейную, а таму, хто сее праўду узнага­рода пэўная.
19 Праведнасьць вядзе да жыцьця, а хто імкнецца да ліхога, імкнецца да сьмерці сваёй.
20 Агіда Госпаду падступныя сэр­цам; а падабаецца Яму, хто ў бес­пахібнасьці ходзіць.
21 Можна паручыцца, што грэшнік не застанецца без пакараньня; а насеньне праведных уратуецца.
22 Што залатое колца ў лычы ў сьвіньні, тое жанчына прыгожая і не­разумная.
23 Жаданьне праведных толькі дабро, надзея бязбожных гнеў.
24 Адзін сыпле шчодра і яму яшчэ дадаецца; а другі звыш меры ашчадлівы, і аднак жа бяднее.
25 Дабрачынная душа будзе насы­чана, і хто напойвае іншых, той і сам на­поены будзе.
26 Хто хавае ў сябе збожжа, таго на­род кляне; і дабраслаўляе таго, хто прадае.
27 Хто імкнецца да дабра, той шукае Божае ласкі; а хто шукае благога, да таго яно і прыходзіць.
28 Хто спадзяецца на багацьце сваё, упадзе; а праведнікі, як лісьце, зазеляне­юць.
29 Хто разладжвае дом свой, успад­куе вецер, а неразумны будзе слугаваць мудраму.
30 Плод праведніка дрэва жыцьця, а мудры яднае душы.
31 Так аддаецца на зямлі праведніку, тым болей бязбожнаму і грэшніку.