Bible

Transform

Your Worship Experience with Great Ease

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Proverbs 10

:
Belarusian - ББЛ
1 Выслоўі Саламона. Сын мудры радуе бацьку, а сын бязг­лузды засмучэньне маці ягонай.
2 Не даюць карысьці скарбы няпра­ведныя, а праўда ратуе ад сьмерці.
3 Не дапусьціць Гасподзь, каб гала­дала душа праведнага, а зьдзірства бяз­божных адкіне.
4 Лянівая рука робіць бедным, а рука руплівая ўзбагачае.
5 Хто зьбірае летам сын разумны, а хто сьпіць у жніво сын шалапутны.
6 Дабраславеньні на галаву пра­веднага, а вусны бязбожным затуліць насільле.
7 Памяць пра праведнага дабраславё­ная будзе, а імя бязбожных спаганьбіцца.
8 Мудры сэрцам прымае запаведзі, а бязглузды вуснамі спатыкнецца.
9 Хто ходзіць у беззаганнасьці, той ходзіць бясьпечна; а хто скрыўляе шляхі свае, той будзе выкрыты.
10 Хто міргае вачыма, той чыніць прыкрасьць, а бязглузды вуснамі спатык­нецца.
11 Вусны праведніка крыніца жыцьця, а вусны бязбожным затуліць насільле.
12 Нянавісьць будзіць разлад, любоў акупае ўсе грахі.
13 На вуснах у разумнага мудрасьць, а на целе ў дурнога дубец.
14 Мудрыя зьберагаюць веды, а ву­сны немысьля блізкая пагібель.
15 Маёмасьць багатага моцны го­рад яго, бяда бедным іхняе ўбоства.
16 Праца праведнага на жыцьцё, прыбытак бязбожнага на грэх.
17 Хто захоўвае настаўленьне, той на дарозе да жыцьця; а хто пагарджае за­сьцярогай блукае.
18 Хто хавае нянавісьць, у таго вусны ілжывыя; і хто пашырае паклёпы нера­зумны.
19 Пры шматслоўі ня ўнікнуць грэху, а хто стрымлівае вусны свае разумны.
20 Чыстае срэбра язык праведнага, а сэрца бязбожных нікчэма.
21 Вусны праведнага пасьвяць многіх, а неразумныя мруць ад нястачы глузду.
22 Дабраславеньне Гасподняе яно ўзбагачае і смутку з сабой ня прыносіць.
23 Радуе немысьля учынак га­небны, а чалавека разумнага муд­расьць.
24 Чаго баіцца бязбожнік, тое спасьцігне яго, а жаданьне праведнікаў збудзецца.
25 Як падымецца бура, так і няма бязбожнага; а ў праведніка аснова веч­ная.
26 Што воцат зубам і дым вачам, тое гультай тым, хто пасылае яго.
27 Страх Гасподні дадае дзён, а гады бязбожных скароцяцца.
28 Спадзяваньне праведнікам ра­дасьць, а надзея бязбожных загіне.
29 Шлях Гасподні цьвярдыня нявінным і пагібель бязбожным.
30 Праведнік вавек не пахісьнецца, а бязбожныя не пажывуць на зямлі.
31 З вуснаў праведніка крынічыць мудрасьць, а язык шкодлівы будзе вы­рваны.
32 Вусны праведніка любяць богас­падобнае, а вусны бязбожных разбэш­чанае. .