Nehemiah 3
1 І ўстаў Эліяшыў, вялікі сьвятар, і браты яго сьвятары і пабудавалі Авечую браму: яны асьвяцілі яе і ўставілі дзьверы яе, і ад вежы Мэа асьвяцілі яе да вежы Хананэла.
2 І каля яго будавалі Ерыхонцы, і каля іх будаваў Закхур, сын Імрыя.
3 Браму Рыбную будавалі ўраджэнцы Сэнаі: яны пакрылі яе, і ўставілі дзьверы яе, замкі яе і засаўкі яе.
4 Каля іх папраўляў сьцяну Мэрэмот, сын Урыі, сын Гакоца; каля іх папраўляў Мэшулам, сын Бэрэхіі, сын Мэшызабэла; каля іх папраўляў Садок, сын Бааны;
5 каля іх папраўлялі Тэкойцы; зрэшты знакаміцейшыя зь іх ня ўнурылі карка свайго папрацаваць дзеля Госпада свайго.
6 Старую браму папраўлялі Ёяда, сын Пасэаха і Мэшулам, сын Бэсодыі: яны пакрылі яе, і ўставілі дзьверы яе, і замкі яе і засаўкі яе.
7 Каля іх папраўляў Мэлатыя Гавааніцянін, і Ядон з Мэранота, з жыхарамі Гаваона і Міцфы, падуладнымі зарэцкаму начальніку вобласьці.
8 Каля яго папраўляў Узііл, сын Харгаі, срэбранік, а каля яго папраўляў Хананія, сын Гаракахіма. І аднавілі Ерусалім да сьцяны шырокай.
9 Каля іх папраўляў Рэфая, сын Хура, начальнік паўакругі Ерусалімскай.
10 Каля іх і насупраць дома свайго папраўляў Едая, сын Харумафа, а каля яго папраўляў Хатуш, сын Хашаўніі.
11 На другім участку папраўляў Малхія, сын Харыма, і Хашуў, сын Пахат-Маава;яны ж папраўлялі і вежу Пячную.
12 Каля іх папраўляў Шалум, сын Галахеша, начальнік паўакругі Ерусалімскай, ён і дочкі ягоныя.
13 Браму Даліны папраўляў Ханун і жыхары Занааха: яны пабудавалі яе, і ўставілі дзьверы яе, замкі і засаўкі яе; і яшчэ папраўлялі яны тысячу локцяў сьцяны да брамы Гнаявой.
14 А браму Гнаявую папраўляў Малхія, сын Рэхава, начальнік Бэткарэмскай акругі: ён пабудаваў яе і ўставіў дзьверы яе, замкі яе і засаўкі яе.
15 Браму Крыніцы папраўляў Шалум, сын Калхазэя, начальнік акругі Міцфы: ён пабудаваў яе, і пакрыў яе, і ўставіў дзьверы яе, замкі яе і засаўкі яе, — ён жа папраўляў сьцяну каля вадаёма Сэлах насупраць царскага саду і да прыступак, што спускаліся з горада Давідавага.
16 За ім папраўляў Нээмія, сын Азбука, начальнік паўакругі Бэтцурскай, да магільніц Давідавых і да выкапанай сажалкі і да дома адважных.
17 За ім папраўлялі лявіты: Рэхум, сын Ванія; каля яго папраўляў Хашавія, начальнік паўакругі Кеільскай, за сваю акругу.
18 За ім папраўлялі браты іхнія: Бавай, сын Ханадада, начальнік Кеільскай паўакругі.
19 А каля яго папраўляў Эзэр, сын Ісуса, начальнік Міцфы, на другім участку, насупраць уваходу ў збройню на розе.
20 За ім рупліва папраўляў Варух, сын Забвая, на другім участку, ад рога да дзьвярэй дома Эльяшыва, вялікага сьвятара.
21 За ім папраўляў Мэрэмот, сын Урыі, сын Гакоца, на другім участку, ад дзьвярэй дома Эльяшывавага да канца дома Эльяшывавага.
22 За ім папраўлялі сьвятары з ваколіц.
23 За ім папраўляў Веньямін і Хашуў насупраць дома свайго; за імі папраўляў Азарыя, сын Маасэі, сын Ананіі, каля дома свайго.
24 За ім папраўляў Бінуй, сын Хэнадада, на другім участку, ад дома Азарыі да рога і павароту.
25 За ім Фалал, сын Узая, насупраць рога і вежы, якая выступае ад верхняга дома царскага, якая каля двара цямнічнага. За ім Фэдая, сын Пароша.
26 А нэтынэі, якія жылі ў Афэле, паправілі насупраць Вадзяной брамы на ўсход і да вежы, якая выступае.
27 За імі папраўлялі Тэкойцы, на другім участку, адмесца насупраць вялікай вежы, што выступае, да сьцяны Афэла.
28 Далей брамы Конскае папраўлялі сьвятары, кожны насупраць свайго дома.
29 За імі папраўляў Садок, сын Імэра, насупраць свайго дома, а за ім парпраўляў Шэмая, сын Шэханіі, вартаўнік усходняе брамы.
30 За ім папраўляў Хананія, сын Шэлэміі, і Ханун, шосты сын Цалафа, на другім участку. За ім папраўляў Мэшулам, сын Бэрэхіі, насупраць пакоя свайго.
31 За ім папраўляў Малхія, сын Гацорфія, да дома нэтынэяў і гандляроў, насупраць брамы Гаміфкад і да вугольнага жытла.
32 А паміж вугольным жытлом да брамы Авечай папраўлялі срэбнікі і гандляры.