Nehemiah 12
1 Вось сьвятары і лявіты, якія прыйшлі з Зарававэлем, сынам Салатыілавым, і зь Ісусам: Сэрая, Ерамія, Эзра,
2 Амарыя, Малух, Хатуш,
3 Шэханія, Рэхум, Мэрэмот,
4 Іда, Гінэтой, Авія,
5 Міямін, Маадыя, Вілга,
6 Шэмая, Ёярыў, Едая,
7 Салу, Амок, Хэлкія, Едая. Гэта ўзначальцы сьвятароў і браты іхнія ў дні Ісуса.
8 А лявіты: Ісус, Бінуй, Кадмііл, Шэрэвія, Юда, Матанія, галоўны пры славаслоўі, ён і браты ягоныя,
9 і Бакбукія і Уній, браты іхнія, разам зь імі адказныя за варту.
10 Ісус спарадзіў Ёакіма, Ёакім спарадзіў Эльяшыва, Эльяшыў спарадзіў Ёяду,
11 Ёяда спарадзіў Ёнатана, Ёнатан спарадзіў Ядуя.
12 У дні Ёакіма былі сьвятары, узначальцы пакаленьняў: з дома Сэраі Мэрая, з дома Ераміі Хананія,
13 з дома Эздры Мэшулам, з дома Амарыі Ёханан,
14 з дома Мэліху Ёнатан, з дома Шэваніі Язэп,
15 з дома Харыма Адна, з дома Мэраёта Хэлкія,
16 з дома Іда Захарыя, з дома Гінэтона Мэшулам,
17 здома Авіі Зіхрый, здома Міньяміна, з дома Маадыі Пілтай,
18 з дома Вілгі Шамуй, з дома Шэмаі Ёнатан,
19 з дома Еярыва Матнай, з дома Едаі Узій,
20 з дома Салая Калай, з дома Амока Эвэр,
21 з дома Хэлкіі Хашавія, з дома Едаі Натанаіл.
22 Лявіты, узначальцы пакаленьняў, унесены ў запіс у дні Эльяшыва, Ёяды, Ёханана і Ядуя, і таксама сьвятары ў валадараньне Дарыя Персідскага.
23 Сыны Лявія, узначальцы пакаленьняў, упісаны ў летапісы да дзён Ёханана, сына Эльяшыва.
24 Узначальцы лявітаў: Хашавія, Шэрэвія і Ісус, сын Кадмііла, і браты іхнія, пры іх пастаўленыя дзеля праслаўленьня пры падзякаваньнях, паводле ўстанаўленьня Давіда, чалавека Божага — зьмена за зьменаю.
25 Матанія, Бакбукія, Авадыя, Мэшулам, Талмон, Акуў — вартавыя, брамнікі на варце каля парогаў брамных.
26 Яны былі ў дні Ёакіма, сына Ісусавага, сына Ёсэдэкавага, і ў дні начальніка вобласьці Нээміі і кніжніка Эздры, сьвятара.
27 Пры асьвячэньні сьцяны Ерусалімскай запатрабавалі лявітаў з усіх мясьцінаў іхніх, загадваючы ім прыйсьці ў Ерусалім дзеля ўчыненьня асьвячэньня і радаснага сьвята з праслаўленьнямі і песьнямі пад гукі кімвалаў, псалтыроў і гусьляў.
28 І сабраліся сыны сьпевакоў з акругі Ерусалімскай і зь сёлаў Нэтафацкіх,
29 і з Бэт-Гагілгала, і з палёў Гевы і Азмавэта, бо сьпевакі пабудавалі сабе вёскі ў наваколлі Ерусаліма.
30 І ачысьціліся сьвятары і лявіты, і ачысьцілі народ і брамы і сьцяну.
31 Тады я павёў начальнікаў у Юдэі на сьцяну і паставіў два вялікія хоры начале шэсьця, і адзін зь іх ішоў з правага боку сьцяны да Гнаявое брамы.
32 За імі ішоў Гашая і палавіна начальнікаў у Юдэі,
33 Азарыя, Эздра і Мэшулам,
34 Юда і Веньямін, і Шэмая і Ерамія,
35 а з сыноў сьвятаровых з трубамі: Захарыя, сын Ёнатана, сын Шэмаі, сын Матаніі, сын Міхея, сын Закхура, сын Асафа,
36 і браты ягоныя: Шэмая, Азарыіл, Мілалай, Гілалай, Маай, Натанаіл, Юда і Хананій з музычнымі спарудамі Давіда, чалавека Божага , і кніжнік Эздра наперадзе іх.
37 Каля брамы Крыніцы, насупраць іх, яны падняліся па прыступках горада Давідавага па лесьвіцы, якая вядзе на сьцяну вышэй дома Давідавага, да Вадзяное брамы на ўсход.
38 Другі хор ішоў насупраць іх, і за ім я і палавіна народу, па сьцяне ад пячной вежы і да шырокай сьцяны,
39 і ад брамы Яфрэмавай, міма старое брамы і брамы Рыбнай і іежы Хананэла і вежы Мэа, да Авечае брамы, і спыніліся каля брамы Цямнічнай.
40 Потым абодва хоры сталі каля дома Божага, і я і палавіна начальнікаў са мною,
41 і сьвятары: Эльякім, Маасэя, Міньямін, Міхей, Эльёэнай, Захарыя, Хананія з трубамі,
42 і Маасэя і Шэмая, і Элеазар і Узій, і Ёханан і Малхія, і Элам і Эзэр. І сьпявалі сьпевакі гучна; галоўны ў іх быў Ізрахія .
43 І прыносілі ў той дзень вялікія ахвяры і весяліліся, бо Бог даў ім вялдікую радасьць. Весяліліся і жанчыны і дзеці, і весялосьць Ерусаліма далёка было чуваць.
44 У той самы дзень прыстаўлены былі людзі да кладовых пакояў для прынашэньняў пачаткаў і дзесяцінаў, каб зьбіраць з палёў пры гарадах часткі, пакладзеныя законам для сьвятароў і лявітаў, бо Юдэям радасна было глядзець на сьвятароў і лявітаў, якія стаялі,
45 якія правілі службу Богу свайму і дзеі ачышчэньня і былі сьпевакамі і брамнікамі паводле ўстанаўленьня Давіда і сына яго Саламона.
46 Бо здаўна ў дні Давіда і Асафа былі ўстаноўлены ўзначальцы сьпевакоў і песьні Богу, пахвальныя і падзякавальныя.
47 Усе Ізраільцяне ў дні Зарававэля і ў дні Нээміі давалі часткі сьпевакам і брамнікам на кожны дзень і аддавалі сьвятыні лявітам, а лявіты аддавалі сьвятыні сынам Аарона.