Bible

Say Goodbye

To Clunky Software & Sunday Tech Stress!

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Ecclesiastes 3

:
Belarusian - ББЛ
1 Усё мае свой час, і гадзіна кожнае дзеі пад небам.
2 Ёсьць час нарадзіцца, і час памерці, час насаджаць, і час вырываць пасаджанае.
3 Час забойства, і час гаеньня; час разбураць, і час будаваць;
4 час плачу, і час весялосьці; час бедаваць, і час танцаваць;
5 час раскідаць камяні, і час зьбіраць камяні; час абдымаць, і час ухіляцца абдоймаў;
6 час шукаць, і час губляць; час ашчаджаць, і час выкідаць;
7 час разьдзіраць, і час зашываць; час маўчаць, і час прамаўляць;
8 час кахаць, і час ненавідзець; час вайне, і час міру.
9 Якая карысьць таму, хто працуе, з таго, над чым ён працуе?
10 Бачыў я гэты клопат, які Бог даў сынам чалавечым, каб мелі сабе турботу.
11 Усё Ён цудоўным зрабіў сваім часам і вечнасьць паклаў ім у сэрца, хоць ня кемяць яны ў тых справах, што Бог учыніў, ад пачатку і да канца.
12 Уведаў я, што няма ім нічога лепшага, як весяліцца і ў жыцьці сваім добрае толькі ўчыняць.
13 І калі які чалавек есьць і п'е і бачыць дабро ва ўчынках сваіх, дык гэта дар Божы.
14 Уведаў я, што ўсё, што робіць Бог, застаецца навекі; Ён робіць так, каб багавейна ступалі перад абліччам Яго.
15 Што было, тое ёсьць і цяпер, і што будзе, тое было ўжо; і пакліча Бог мінулае.
16 Яшчэ я пад сонцам пабачыў: месца суду а там беззаконьне; месца праўды а там няпраўда
17 І сказаў я ў сэрцы маім: "Судзіць будзе Бог праведнага і грэшнага; бо на кожную справу прызначаны час і на кожную дзею тваю".
18 Сказаў я ў сэрцы маім сынам чалавечым, каб Бог іх выпрабаваў і каб убачылі яны, што самі ў сабе яны жывёлы:
19 бо доля ў сыноў чалавечых і доля ў жывёлін доля адна; як паміраюць тыя, так паміраюць і гэтыя, і адно дыханьне ва ўсіх, і няма ў чалавека над жывёлінаю перавагі, бо ўсё марнасьць!
20 Усё ідзе ў адно месца; усё выйшла з тла, і ўсё вяртаецца ў тло.
21 Хто ведае: ці дух сыноў чалавечых падымаецца ўгору, а ці дух жывёл апускаецца долу, у зямлю?
22 І вось убачыў я, што няма нічога лепшага чалавеку, як радавацца з учынкаў сваіх: бо гэта доля яго; хто ж бо яго прывядзе паглядзець на тое, што пасьля яго будзе?