Bible

Elevate

Your Sunday Morning Worship Service

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Song of Solomon 6

:
Belarusian - БББ
1 «Куды пайшоў любы твой, найпрыгажэйшая з жанчынаў? Куды дзеўся любы твой? Мы будзем шукаць яго з табою».
2 «Любы мой пайшоў у сад свой, у кветнік пахнідлаў, каб пасьвіць у садах і каб зьбіраць лілеі.
3 Я [належу] любаму майму, а любы мой мне, ён пасьвіць сярод лілеяў».
4 «Прыгожая ты, сяброўка мая, як Тырца, прывабная як Ерусалім, грозная як полк са сьцягамі.
5 Адвярні вочы твае ад мяне, бо яны хвалююць мяне. Валасы твае як чарада козаў, якія зыходзяць з Гілеаду.
6 Зубы твае як чарада стрыжаных авечак, якія выходзяць з купаньня; у кожнай пара ягнятаў, і няплоднай няма сярод іх.
7 Як палова яблыка гранатовага шчочкі твае пад кудзеркамі тваімі.
8 Ёсьць шэсьцьдзесят валадарак, і восемдзясят наложніц, і дзяўчат бяз ліку,
9 але адзіная ты, галубка мая, дасканалая мая, адзіная ў маці сваёй, чыстая ў той, якая нарадзіла цябе. Убачылі яе дзяўчаты, і назвалі шчасьлівай, [убачылі] валадаркі і наложніцы, і хвалілі яе:
10 “Хто ж гэта, якая выходзіць як заранка, прыгожая як месяц, ясная як сонца, грозная як полк са сьцягамі?”»
11 «Я зыйшла ў сад арэхавы, каб паглядзець на зеляніну пры ручаі, каб паглядзець, ці квітнее вінаград, ці ў квецені дрэвы гранатовыя.
12 Не заўважыла душа мая, як пасадзілі мяне ў калясніцу магната народу майго».