Bible

Elevate

Your Sunday Morning Worship Service

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 82

:
Belarusian - БББ
1 Псальм Асафа. Бог стаіць на сходзе багоў, сярод багоў Ён судзіць:
2 Дакуль будзеце судзіць беззаконна і ўздымаць абліччы бязбожнікаў? (Сэлях)
3 Судзіце беднага і сірату; убогага і бедака апраўдайце.
4 Ратуйце беднага і гаротнага, з рукі бязбожнікаў вызваляйце!
5 Нічога ня ведаюць і не разумеюць, і ў цемры ходзяць; і захісталіся ўсе падваліны зямлі!
6 Я сказаў: “Вы богі, усе вы сыны Найвышэйшага,
7 аднак, вы памрацё, як людзі, упадзеце, як адзін з князёў.
8 Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты возьмеш у спадчыну ўсе народы.