Bible

Focus

On Your Ministry and Not Your Media

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Psalms 121

:
Belarusian - БББ
1 Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога.
2 Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.
3 Ён ня дасьць пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Які захоўвае цябе.
4 Сапраўды, не задрэмле і ня будзе спаць Той, Які захоўвае Ізраіля.
5 ГОСПАД Той, Які захоўвае цябе, ГОСПАД цень твой праваруч цябе.
6 Удзень сонца ня ўдарыць цябе, ані месяц уначы.
7 ГОСПАД будзе захоўваць цябе ад усякага зла, будзе душу тваю Ён захоўваць.
8 ГОСПАД будзе захоўваць твой выхад і твой уваход ад цяпер і на вякі.