Bible

Create

Inspiring Presentations Without Hassle

Try Risen Media.io Today!

Click Here

Proverbs 10

:
Belarusian - БББ
1 Прыповесьці Салямона. Мудры сын радасьць для бацькі, а дурны сын гора для маці.
2 Не прыносяць карысьці скарбы бязбожныя, а праведнасьць ратуе ад сьмерці.
3 Не дазволіць ГОСПАД галадаваць душы праведніка, але адкіне жаданьні бязбожнікаў.
4 Лянівая рука робіць бедным, а рука працавітая ўзбагачае.
5 Хто летам зьбірае, той сын разважлівы, а хто сьпіць у жніво сын ганебны.
6 Дабраславенствы на галаве праведнага, а вусны бязбожнікаў хаваюць няправасьць.
7 Памяць пра праведніка дабраслаўлёная, а імя бязбожнікаў спарахнее.
8 Мудры сэрцам прыймае прыказаньні, а той, хто мае вусны неразумныя, упадзе.
9 Хто ходзіць беззаганна, той ходзіць бясьпечна, а хто кры?віць шляхі свае, будзе выяўлены.
10 Хто міргае вачыма, той робіць прыкрасьць, а той, хто мае вусны неразумныя, упадзе.
11 Вусны праведніка крыніца жыцьця, а вусны бязбожнікаў хаваюць няправасьць.
12 Нянавісьць выклікае сваркі, а любоў пакрывае ўсе правіны.
13 У вуснах разумнага знаходзіцца мудрасьць, а кій на сьпіне бязглуздага.
14 Мудрыя захоўваюць веданьне, а вусны неразумнага вядуць да загубы.
15 Маёмасьць багатага умацаваны горад для яго, загуба для бедных іхняя галеча.
16 Праца праведніка вядзе да жыцьця, набытак бязбожніка да грэху.
17 На сьцежцы жыцьця той, хто прыймае настаўленьне, а хто адкідае дакараньне блукае.
18 Хто хавае нянавісьць, у таго вусны хлусьлівыя, а хто паклёп разносіць, той дурань.
19 У мностве словаў не пазьбегнеш грэху, а хто стрымлівае вусны свае, той разважлівы.
20 Язык праведніка адборнае срэбра, а сэрца бязбожніка нічога ня вартае.
21 Вусны праведнага пасьвяць многіх, а бязглуздыя паміраюць ад нястачы розуму.
22 Дабраславенства ГОСПАДАВА, яно ўзбагачае, і смутку з сабою не прыносіць.
23 Радасьць для дурня учынкі ганебныя, а для чалавека разумнага мудрасьць.
24 Тое, чаго баіцца бязбожнік, прыйдзе на яго, а прагненьні праведных споўняцца.
25 Калі пранясецца віхор, дык і ня будзе больш бязбожніка, а праведнік мае вечны падмурак.
26 Як воцат для зубоў і як дым для вачэй, так гультай для тых, што яго пасылаюць.
27 Страх ГОСПАДАЎ памнажае дні, а гады бязбожнікаў скароцяцца.
28 Чаканьне праведнікаў радасьць, а спадзяваньне бязбожнікаў загіне.
29 Шлях ГОСПАДАЎ апора для беззаганных і загуба для злачынцаў.
30 Праведнік не пахісьнецца навекі, а бязбожнікі ня будуць жыць на зямлі.
31 Вусны праведніка памнажаюць мудрасьць, а язык падступны будзе адсечаны.
32 Вусны праведніка ведаюць, што даспадобы [Богу], а вусны бязбожнікаў падступнасьць.