Bible

Focus

On Your Ministry and Not Your Media

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Malachi 4

:
Belarusian - БББ
1 Бо вось, надыходзіць дзень, які палае, як печ, і ўсе свавольныя, і ўсе тыя, якія робяць нягоднасьць, будуць як салома, і спаліць іх дзень, які надыходзіць, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, што не застанецца ад іх ані кораня, ані галінкі.
2 А для вас, якія баіцёся імя Майго, узыйдзе сонца праведнасьці, і аздараўленьне на крылах ягоных. І вы выйдзеце, і будзеце скакаць, як цяляты з аборы.
3 І будзеце таптаць бязбожных, бо яны будуць попелам пад ступнямі ног вашых у дзень, які Я зраблю, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
4 Памятайце Закон Майсея, слугі Майго, які Я загадаў яму на Харэве для ўсяго Ізраіля, пастановы і суды.
5 Вось, Я пашлю вам Ільлю прарока перад надыходам дня ГОСПАДА, вялікага і страшнага.
6 І ён зьверне сэрца бацькоў да сыноў іхніх, і сэрца сыноў да бацькоў іхніх, каб Я, прыйшоўшы, ня ўдарыў зямлі [выгубленьнем] з клятваю.