Bible

Say Goodbye

To Clunky Software & Sunday Tech Stress!

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Joshua 12

:
Belarusian - БББ
1 Вось валадары той зямлі, якіх забілі сыны Ізраіля і завалодалі зямлёю іхняй за Ярданам, на ўсход сонца, ад ручая Арнон аж да гары Гермон, разам з усёй Арабай на ўсходзе.
2 Сыгон, валадар Амарэйцаў, які жыў у Хешбоне і валодаў ад Араэру, што на беразе ручая Арнон, ад сярэдзіны даліны паловай Гілеаду аж да ручая Ябок, мяжы сыноў Амона,
3 а на ўсходзе праз Арабу аж да мора Кінэрэт і мора Арабы або Мора Салёнага, у напрамку Бэт-Гаешымоту, і далей на поўдзень да падножжа Пісгі.
4 Пасьля Ог, валадар Башану, апошні з Рэфаімаў, які жыў у Аштароце і ў Эдрэі,
5 і панаваў у гарах Гермону, і ў Сальсе, а таксама над усім Башанам аж да мяжы з Гешурам і Маахай, і над паловай Гілеаду, аж да мяжы Сыгона, валадара Хешбону.
6 Майсей, слуга ГОСПАДА, і сыны Ізраіля забілі іх. І аддаў зямлю іхнюю Майсей на пасяленьне пакаленьням Рубэна і Гада, і палове пакаленьня Манасы.
7 Гэта вось валадары зямлі, якіх забіў Егошуа і сыны Ізраіля за Ярданам на захад, ад Баал-Гаду ў даліне Лібану аж да гары Халак, якая падымаецца да Сэіру, якую аддаў Егошуа на пасяленьне пакаленьням Ізраіля, адпаведна да іх падзелу,
8 на гары і ў Шэфэлі, у Арабе і на схілах гары, у стэпе і ў Нэгэве, зямлю Хетытаў, Амарэйцаў, Хананейцаў, Пэрэзеяў, Хівеяў і Евусеяў:
9 валадар Ерыхону адзін, валадар Гаю, што побач Бэтэлю адзін;
10 валадар Ерусаліму адзін, валадар Хеўрону адзін,
11 валадар Ярмуту адзін, валадар Ляхішу адзін,
12 валадар Эглёну адзін, валадар Гезэру адзін,
13 валадар Дэбіру адзін, валадар Гедэру адзін,
14 валадар Хармы адзін, валадар Араду адзін,
15 валадар Лібны адзін, валадар Адуламу адзін,
16 валадар Македы адзін, валадар Бэтэлю адзін,
17 валадар Тапуаху адзін, валадар Хэфэру адзін,
18 валадар Афэку адзін, валадар Лашарону адзін,
19 валадар Мадону адзін, валадар Хацору адзін,
20 валадар Шымрону адзін, валадар Ахшафу адзін,
21 валадар Таанаху адзін, валадар Мэгіддо адзін,
22 валадар Кадэшу адзін, валадар Ёкнэаму, што каля Кармэлю адзін,
23 валадар Дору з узвышшаў Дор адзін, валадар паганаў з Гільгалу адзін,
24 валадар Тырцы адзін; усіх валадароў трыццаць адзін.