Bible

Upgrade

Your Church Presentations in Minutes

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Isaiah 60

:
Belarusian - БББ
1 Устань, сьвяціся [Ерусалім], бо прыйшло сьвятло тваё, і слава ГОСПАДА заясьнела над табою.
2 Бо вось, цемра ахутае зямлю, і змрок народы, а над табою заясьнее ГОСПАД, і слава Ягоная зьявіцца над табою.
3 І прыйдуць народы да сьвятла твайго, і валадары да зьзяньня яснасьці тваёй.
4 Падымі вочы твае навакол і паглядзі, усе яны зьбіраюцца і ідуць да цябе. Сыны твае прыходзяць здалёк, і дочак тваіх нясуць на плячах.
5 Тады ўбачыш і зазьзяеш, і затрапеча і пашырыцца сэрца тваё, бо зьвернецца да цябе багацьце мора, і багацьце народаў прыйдзе да цябе.
6 Мноства вярблюдаў пакрые цябе, драмадэры з Мадыяну і з Эфы, усе яны з Шэвы прыйдуць, нясуць золата і кадзіла, хвалу ГОСПАДУ абвяшчаюць.
7 Усе авечкі Кедару зьбяруцца да цябе, бараны Нэбаёту паслужаць табе, яны ўзыйдуць на ахвярнік Мой як [ахвяра] ўпадабаная, і Я ўслаўлю дом красы Маёй.
8 Хто гэта, што лятуць як аблокі, як галубы да галубятняў сваіх?
9 Бо на Мяне чакаюць астравы, і першымі [плывуць] караблі Таршышу, каб прывезьці сыноў тваіх здалёк, срэбра іхняе і золата іхняе з імі дзеля імя ГОСПАДА, Бога твайго, і дзеля Сьвятога Ізраіля, бо Ён уславіў цябе.
10 Сыны чужынцаў адбудуюць муры твае, а валадары іхнія будуць служыць табе, бо ў гневе Маім Я ўдарыў цябе, але ў ласкавасьці Маёй зьлітуюся над табою.
11 Брамы твае будуць адчыненыя заўсёды, удзень і ўначы ня будуць замыкацца, каб прыносілі да цябе багацьці народаў і валадароў іхніх прыводзілі [да цябе].
12 Бо народ і валадарства, якія не захочуць служыць табе, прападуць, і народы будуць цалкам выгублены.
13 Слава Лібану прыйдзе да цябе, ёй] разам кіпарысы, вязы і букі, каб упрыгожыць месца Маё сьвятое, і Я праслаўлю месца, дзе [стаяць] ногі Мае.
14 І прыйдуць да цябе з паклонам сыны крыўдзіцеляў тваіх, і ўпадуць да стопаў ног тваіх усе, якія пагарджалі табою, і назавуць цябе Горадам ГОСПАДА і Сыёнам Сьвятога Ізраіля.
15 За тое, што ты быў пакінуты і зьненавіджаны, і ніхто не хадзіў [праз цябе], Я зраблю цябе славай вечнай, радасьцю з пакаленьня ў пакаленьне.
16 І будзеш ты смактаць малако народаў, і грудзі валадароў будзеш смактаць, і даведаешся, што Я ГОСПАД, Збаўца твой і Адкупіцель твой, Моцны Якуба.
17 Замест медзі Я прынясу золата, і замест жалеза прынясу срэбра, замест дрэва медзь, і замест камянёў жалеза. І Я пастаўлю мір вартаўніком тваім, а праведнасьць начальнікам тваім.
18 Ня будзе больш чуваць у зямлі тваёй пра гвалт, пра спусташэньне і зьнішчэньне ў межах тваіх. І ты назавеш муры твае збаўленьнем, а брамы твае хвалою.
19 Ня будзе ўжо сонца сьвяціць табе днём, і бляск месяца ня будзе асьвятляць цябе, але ГОСПАД будзе для цябе сьвятлом вечным, і Бог твой аздобай тваёй.
20 Ня будзе больш заходзіць сонца тваё, і месяц твой не схаваецца, бо ГОСПАД будзе для цябе сьвятлом вечным, і скончацца дня жалобы тваёй.
21 І ўвесь народ твой будзе праведным, яны возьмуць зямлю ў спадчыну на вякі. Яны парасткі насаджэньня Майго, твор рукі Маёй, каб Я праславіўся.
22 З найменшага станецца тысяча, а са слабога народ магутны. Я, ГОСПАД, пасьпяшаюся [зрабіць] гэта ў свой час.