Bible

Power Up

Your Services with User-Friendly Software

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Isaiah 54

:
Belarusian - БББ
1 Радуйся, няплодная, якая не нараджала, галасі радасна і весяліся ты, якая не спазнала родаў, бо больш сыноў у кінутай, чым сыноў у замужняй, кажа ГОСПАД.
2 Пашыр месца намёту твайго, расьцягні пакрыцьці жытла твайго, ня стрымлівай сябе, папусьці даўжэй вяроўкі твае, умацуй калкі твае.
3 Бо ты пашырышся направа і налева, і насеньне тваё возьме ў спадчыну народы і заселіць гарады спустошаныя.
4 Ня бойся, бо не дазнаеш сораму, і не чырваней, бо ня будзеш у ганьбе, бо забудзешся пра сорам маладосьці тваёй і ня будзеш больш памятаць пра ганьбу ўдаўства твайго.
5 Бо Той, Які ўзяў за жонку цябе [ гэта] Той, Які зрабіў цябе. ГОСПАД Магуцьцяў імя Ягонае, і Адкупіцель твой Сьвяты Ізраіля, Яго называюць Богам усёй зямлі.
6 Бо як жанчыну кінутую і засмучаную духам паклікаў цябе ГОСПАД, і як да пакінутай жонкі маладосьці кажа Бог твой.
7 На хвіліну малую Я пакінуў цябе, але з літасьцю вялікай прыму цябе.
8 У запале гневу Я схаваў на хвіліну аблічча Маё ад цябе, але ў міласэрнасьці вечнай пашкадаваў цябе, кажа Адкупіцель твой, ГОСПАД.
9 Як воды Ноя гэта для Мяне. Калі Я прысягнуў яму, што ня прыйдуць больш воды Ноя на зямлю, так прысягаю і табе, што ня буду гневацца на цябе і дакараць цябе.
10 Бо горы зрушацца і ўзгоркі захістаюцца, але міласэрнасьць Мая не адыйдзе ад цябе і запавет супакою Майго не пахісьнецца, кажа ГОСПАД, Які літуецца над табою.
11 Няшчасная, кіданая бурамі, без пацяшэньня! Вось, Я пакладу на малахіце камяні твае і падмуркі твае на шафірах.
12 І Я зраблю вокны твае з рубінаў, а брамы твае з камянёў гранату, а ўсю агароджу тваю з камянёў каштоўных.
13 І ўсе сыны твае [стануць] вучнямі ГОСПАДА, і вялікі супакой [дам] сынам тваім.
14 І будзеш ты ўмацаваная ў праведнасьці, і будзеш далёкая ад уціску, бо ня будзеш баяцца, і ад страху, бо ён не наблізіцца да цябе.
15 Калі прыйдзе навала на цябе, гэта ня [будзе] ад Мяне, і хто на цябе нападзе, той упадзе перад табою.
16 Вось, Я стварыў каваля, які дзьме на жар вагню і выцягвае з яго прылады для працы сваёй. І Я стварыў нішчыцеля, каб пустошыць.
17 Усякая прылада, вырабленая супраць цябе, ня будзе мець посьпеху, і кожны язык, які стане супраць цябе ў судзе, ты асудзіш. Гэта спадчына слугаў ГОСПАДА, і праведнасьць іхняя ад Мяне, кажа ГОСПАД.