Bible

Create

Inspiring Presentations Without Hassle

Try Risen Media.io Today!

Click Here

Isaiah 18

:
Belarusian - БББ
1 Гора зямлі бразгатлівых крылаў, якая на другім баку рэкаў Кушу,
2 якая пасылае паслоў праз мора ў лайбах з трысьнёгу па абліччы вады, [кажучы]: «Ідзіце, пасланцы шпаркія, да народу высокага і бліскучага, да народу страшнага здаўна і цяпер, да народу дужага, які топча [ўсіх], зямлю якога перацінаюць рэкі.
3 Усе жыхары сусьвету, якія засяляюць зямлю, глядзіце, калі ўзьнімецца сьцяг на гарах, і слухайце, калі затрубіць труба!
4 Бо гэта сказаў мне ГОСПАД: «Я буду ў супакоі і буду глядзець з месца сялібы Маёй, як цеплыня ясная пры сьвятле [сонца], як воблака роснае ў сьпёку жніва».
5 Бо перад жнівом, калі адквітнее [вінаград] і нясьпелае станецца сьпелымі гронкамі, тады Ён абрэжа галіны сярпом, а атожылы абсячэ і выкіне.
6 І будуць яны пакінутыя для драпежных птушак на гарах і для скаціны на зямлі; і летам будуць імі [жывіцца] драпежныя птушкі, а ўся скаціна зямлі будзе імі [жывіцца] зімою.
7 У той час прынясе дар для ГОСПАДА Магуцьцяў народ высокі і бліскучы, народ страшны здаўна і цяпер, народ дужы, які топча [ўсё], зямлю якога перацінаюць рэкі, [прынясе] на месца ГОСПАДА Магуцьцяў, на гару Сыён.