Bible

Transform

Your Worship Experience with Great Ease

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Hosea 10

:
Belarusian - БББ
1 Ізраіль [быў] вінаградам буйным, для сябе прыносіў плод. Чым больш было пладоў, тым больш ён памнажаў ахвярнікі, чым лепшай была зямля ягоная, тым прыгажэйшыя ставіў слупы.
2 Падзеленае сэрца іхняе, цяпер яны вінаватыя. Ён пакрышыць ахвярнікі іхнія і зьнішчыць слупы іхнія.
3 Бо цяпер яны скажуць: «Няма ў нас валадара, бо мы не баяліся ГОСПАДА, і валадар што нам зробіць?»
4 Прамаўляюць словы, прысягаюць хлусьліва, [калі] заключаюць запавет. І квітнее як палын суд іхні на разорах палёў.
5 Жыхары Самарыі непакояцца пра цялятаў Бэт-Авэну, бо плача над ім народ ягоны і службіты паганскія ягоныя галосяць над славай ягонай, бо яна адыходзіць ад яго.
6 Таксама яго завядуць у Асірыю як дар для валадара Ярэву. Эфраім пакрыецца ганьбаю і Ізраіль будзе асаромлены за рашэньне сваё.
7 Самарыя будзе зьнішчана, валадар ейны будзе як трэска на абліччы водаў.
8 І будуць зьнішчаныя вышыні Авэну, грэх Ізраіля. Церні і асот вырастуць на ахвярніках іхніх, і будуць казаць да гораў: «Накрыйце нас!», і да пагоркаў: «Упадзіце на нас!»
9 Ад дзён Гівы грашыў ты, Ізраілю! Там вы засталіся. Не дасягнула іх у Гіве вайна супраць сыноў беззаконьня.
10 Паводле ўпадабаньня Майго пакараю іх, зьбяруцца народы супраць іх, калі яны будуць зьвязаныя за падвойную нягоднасьць сваю.
11 Эфраім навучаная ялаўка, якая любіць малаціць, але Я ўскладу ярмо на тлусты карак ягоны. Запрагу Эфраіма, будзе араць Юда, будзе баранаваць для яго Якуб.
12 Сейце для сябе ў праведнасьці, жніце ў міласэрнасьці, заорвайце для сябе дзірван, бо час шукаць ГОСПАДА, аж пакуль Ён прыйдзе і вылье дажджом праведнасьць на вас.
13 Але вы аралі ліхоту, зьбіралі беззаконьне, елі плод хлусьні, бо ты спадзяваўся на шлях свой і на мноства волатаў тваіх.
14 І паўстане гармідар сярод народу твайго, і ўсе замкі твае будуць зруйнаваныя, як Шальман зруйнаваў Бэт-Арбэль у дзень бітвы; маці з сынамі будуць пацятыя на кавалкі.
15 Гэтак зраблю вам, Бэтэль, з прычыны ліхоты ліхасьці вашай. Раніцаю зьнішчэньнем зьнішчаны будзе валадар Ізраіля.