Bible

Elevate

Your Sunday Morning Worship Service

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

Deuteronomy 6

:
Belarusian - БББ
1 Такія вось загады, і прыказаньні, і законы, якія даў ГОСПАД, Бог ваш, каб навучыць вас, каб вы спаўнялі іх на зямлі, якую ідзіцё ўзяць на ўласнасьць.
2 Дык бойся ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўвай ўсе прыказаньні і загады Ягоныя, якія даручаю табе, сынам і сынам сыноў тваіх на ўсе днi жыцця, каб даўгавечныя былі дні твае.
3 Слухай, Ізраіль, і захоўвай, і спаўняй іх, каб добра табе было, і ўзрос лікам сваім, як абяцаў табе ГОСПАД, Бог бацькоў тваіх, у зямлі, што ацякае малаком і мёдам.
4 Слухай, Ізраіль: ГОСПАД, Бог наш, ГОСПАД адзіны.
5 Любі ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім, усёй душой тваёй і ўсёй моцай тваёю.
6 Гэтыя словы, якія я даручаю табе сёньня, няхай будуць у сэрцы тваім.
7 Паўтарай іх дзецям тваім, гавары іх, седзячы ў доме тваім, ідучы па дарозе, калі засынаеш і калі прачынаешся.
8 Прывяжы іх як знак да рукі сваёй, няхай будуць яны павязкаю над вачыма тваімі.
9 Выпішы іх сабе на дзьвярах тваіх і на брамах тваіх.
10 Калі ўвядзе цябе ГОСПАД, Бог твой, у зямлю, якую запрысяг бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу, калі дасьць табе гарады вялікія і багатыя, якіх ты не будаваў,
11 дамы, поўныя усякіх багацьцяў, якіх ты не зьбіраў, выкапаныя студні, якіх ты не капаў, вінаграднікі і аліўкавыя сады, якіх ты не садзіў, калі будзеш есьці і наясіся,
12 сьцеражыся, каб не забыўся ты пра ГОСПАДА, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі.
13 ГОСПАДА, Бога твайго, бойся, і Яму служы, і Ягоным імем прысягай.
14 Не ідзі за багамі чужымі, за багамі народаў, якія навакол цябе,
15 бо ГОСПАД, Бог твой, Які ёсьць пасярод цябе, Бог зайздросны, каб не ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА, Бога твайго, на цябе і каб ня сьцёр Ён цябе з аблічча зямлі.
16 Не выстаўляйце ГОСПАДА, Бога вашага, на выпрабаваньне, як вы спакушалі ў Масе.
17 Захоўвайце загады ГОСПАДА, Бога вашага, і сьведчаньні, і прыказаньні, якія даў Ён вам;
18 і рабі, што належыцца і што добрае перад абліччам ГОСПАДА, каб быў ты шчасьлівы і ўвайшоў у зямлю добрую, якую запрысяг ГОСПАД бацькам тваім,
19 каб выгнаў Ён усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім.
20 Калі спытаецца цябе ў будучынi сын твой: “Што за сэнс гэтых сьведчаньняў, прыказаньняў і законаў, якія загадваў вам ГОСПАД, Бог ваш?”,
21 ты скажаш яму: “Былі мы нявольнікамі ў фараона ў Эгіпце, але вывеў нас ГОСПАД з Эгіпту рукою дужаю,
22 i чыніў цуды і знакі вялікія і жудасныя ў Эгіпце супраць фараона і ўсяго дому ягонага ў прысутнасьці нашай,
23 і вывеў нас адтуль, каб увесьці нас у зямлю, якую запрысяг бацькам нашым даць нам.
24 І загадаў нам ГОСПАД, каб спаўнялі мы ўсе гэтыя прыказаньні і баяліся ГОСПАДА, Бога нашага, і каб добра нам было ўсе дні жыцьця нашага, як і сёньня жывём.
25 І будзе нам справядлівасьць, калі мы будзем захоўваць і спаўняць усе загады гэтыя перад абліччам ГОСПАДА, Бога нашага, як Ён нам гэта загадаў”.