Bible

Designed

For Churches, Made for Worship

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

1 Kings 4

:
Belarusian - БББ
1 І валадарыў валадар Салямон над усім Ізраілем.
2 І меў ён начальнікаў: Азарыю, сына Цадока, сьвятара,
3 Аліхарэфа і Ахію, сыноў Шышы, пісараў, і Язафата, сына Ахілюда, канцлера.
4 А Бэная, сын Егаяды, быў начальнікам войска, Цадок і Абіятар сьвятарамі.
5 Азарыя, сын Натана над намесьнікамі, Завуд, сын Натана, сьвятар, сябрам валадара.
6 Ахішар начальнікам над домам валадарскім, а Аданірам, сын Абды, над падаткамі.
7 І меў Салямон над усім Ізраілем дванаццаць намесьнікаў, якія рупіліся пра харчы для валадара і дому ягонага. Кожны з іх меў зааглядаць у харчы адзін месяц у год.
8 Вось імёны іхнія: Бэн-Хур на гары Эфраіма.
9 Бэн-Дэкэр у Макацы і ў Шаальбіме, у Бэт-Шэмэшы, Элёне і Бэт-Ханане,
10 Бэн-Хэсэд у Арубоце, да яго належалі Сахо і ўся зямля Хэфэр.
11 Бэн-Абінадаў, якому належала ўся ваколіца Дору, і ён меў за жонку Тафат, дачку Салямона.
12 Баана, сын Ахілюда, меў уладу над Таанахам, Мэгіддо і над усім Бэт-Шээанам, які каля Цартаны, ніжэй Езраэля, ад Бэт-Шэану аж да Абель-Мэхо і аж за Ёкмэам.
13 Бэн-Гэбэр у Рамоце Гілеадзкім меў паселішчыі Яіра, сына Манасы, у Гілеадзе, і ваколіцы Аргобу ў Башане шэсьцьдзесят вялікіх гарадоў мураваных, якія мелі мядзяныя засаўкі ў брамах.
14 Ахінадаў, сын Іддо, быў ў Маханаіме.
15 Ахімаац у Нэфталі, ён таксама ўзяў за жонку Басэмат, дачку Салямона.
16 Баана, сын Хушая, быў у Асэра і ў Бэалоце,
17 Язафат, сын Наруаха у Ісахара,
18 Мымэй, сын Элы у Бэн’яміна.
19 Гебэр, сын Урыя у зямлі Гілеад, у зямлі Сыгона, валадара Амарэйцаў, і Ога, валадара Башану. І быў адзін намесьнік у кожнай зямлі.
20 Юда і Ізраіль былі шматлікія, як пясок марскі. Яны елі і пілі, і радаваліся.