Bible

Transform

Your Worship Experience with Great Ease

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

1 Chronicles 3

:
Belarusian - БББ
1 А гэтыя былі сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Хеўроне: першародны Амнон, ад Ахінаамы з Езрэелю; другі Даніель, ад Абігайль з Карэлю;
2 трэйці Абсалом, сын Маахі, дачкі Талмая, валадара Гешуру; чацьвёрты Адонія, сын Хагіты;
3 пяты Шэфатыя, ад Абіталь; шосты Ітрэам, ад Еглаі, жонкі ягонае.
4 Шасьцёра нарадзілася ў яго ў Хеўроне. І валадарыў ён там сем гадоў і шэсьць месяцаў; і трыццаць тры гады валадарыў у Ерусаліме.
5 А гэтыя нарадзіліся ў яго ў Ерусаліме: Шыма, Шаваў, Натан і Салямон, чатыры ад Бат-Шэвы, дачкі Аміэля;
6 і Ібхар, Элішама, Эліфэлет,
7 Нагах, Нэфэг, Яфія,
8 Элішама, Эліяда і Эліфэлет дзевяцёра.
9 Усе гэтыя сыны Давіда, акрамя сыноў наложніцаў, і Тамар, сястра іхняя.
10 Сын Салямона: Рэхабаам; сын ягоны Абія; сын ягоны Аса; сын ягоны Язафат;
11 сын ягоны Ёрам; сын ягоны Ахазія; сын ягоны Ёаш;
12 сын ягоны Амазія; сын ягоны Азарыя; сын ягоны Ётам;
13 сын ягоны Ахаз; сын ягоны Эзэкія; сын ягоны Манаса;
14 сын ягоны Амон; сын ягоны Ёсія.
15 Сыны Ёсіі: першародны Ёханан, другі Егаякім, трэці Сэдэкія, чацьвёрты Шальлюм.
16 Сыны Егаякіма: Ехонія, сын ягоны, і Сэдэкія, сын ягоны.
17 Сыны Ехоніі: Асір, Шэалтыэль, сын ягоны,
18 Малькірам, Пэдая, Шэнацар, Екамія, Гашама і Нэдавія.
19 Сыны Пэдаі: Зэрубабэль і Шымэй.; А сыны Зэрубабэля: Мэшулям, Хананія, і Шэляміт, сястра іхняя,
20 і Хашува, Агель, Бэрэхія, Хасадыя, Юшаў-Хэсэд пяцёра.
21 Сыны Хананіі: Пэлятыя і Ешая, сыны Рэфаі, сыны Арнана, сыны Абадыі, сыны Шэханіі.
22 Сыны Шэханіі: Шэмая. А сыны Шэмаі: Хаттуш, Ігаал, Барыях, Нэарыя, Шафат —шасьцёра.
23 А сыны Нэарыі: Эліаэнай, Эзэкія і Азрыкам тры.
24 Сыны Эліаэная: Гадавія, Эліяшыў, Пэлая, Аккуў, Ёханан, Дэлая і Анані сямёра.