Bible

Designed

For Churches, Made for Worship

Try RisenMedia.io Today!

Click Here

1 Chronicles 25

:
Belarusian - БББ
1 І аддзяліў Давід і князі войска на служэньне сыноў Асафа і Гэмана, і Едутуна, каб яны гралі на гусьлях, псалтырах і цымбалах. І быў лік мужоў пры працы гэтай у служэньні іхнім:
2 з сыноў Асафа: Заккур, Язэп, Нэтанія, Асарэла, сыны Асафа, пад рукою Асафа, які граў пад рукою валадара.
3 Ад Едутуна сыны Едутуна: Гэдалія, Цэры, Ешая, Хашавія і Матытыя, шасьцёра пад рукою Едутуна, бацькі іхняга, які граў на гусьлях на славу і хвалу для ГОСПАДА.
4 Ад Гэмана сыны Гэмана: Буккія, Маттанія, Узіэль, Шэвуэль, Ерымот, Хананія, Ханані, Еліята, Гідалты, Ромамты-Эзэр, Ёшбэкаша, Маллоты, Махазіёт.
5 Усе гэтыя сыны Гэмана, відушчага валадара ў словах Божых, каб узвышаўся рог [ягоны]. І даў Бог Гэману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.
6 Усе яны пад рукою бацькі свайго сьпявалі ў Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі на служэньні ў Доме Божым, пад рукою валадара: Асаф, Едутун і Гэман.
7 І быў лік іх з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць для ГОСПАДА, усіх настаўнікаў дзьвесьце восемдзясят восем.
8 І кінулі яны жэрабя пра чаргу служэньня, як малы, так вялікі, настаўнік і вучанік.
9 І выпала першае жэрабя ад Асафа па Язэпа; другім [стаў] Гэдалія, ён і браты ягоныя, і сыны ягоныя дванаццаць;
10 трэці Заккур; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
11 чацьвёрты Іцры; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
12 пяты Нэтанія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
13 шосты Буккія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
14 сёмы Есарыэла; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
15 восьмы Ешая; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
16 дзявяты Маттанія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
17 дзясяты Шымэй; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
18 адзінаццаты Азарыэль; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
19 дванаццаты Хашавія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
20 трынаццаты Шуваэль; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
21 чатырнаццаты Матытыя; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
22 пятнаццаты Ерымот; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
23 шаснаццаты Хананія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
24 сямнаццаты Ёшбэкаша; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
25 васямнаццаты Ханані; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
26 дзевятнаццаты Маллоты; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
27 дваццаты Эліята; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
28 дваццаць першы Гатыра; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
29 дваццаць другі Гідалты; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
30 дваццаць трэці Махазіёт; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;
31 дваццаць чацьвёрты Ромамты-Эзэр; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць.